Cпачуванне Прэзідэнту Гватэмалы Алехандра Мальданада Агірэ

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказаў шчырыя спачуванні Прэзідэнту Гватэмалы Алехандра Мальданада Агірэ і грамадзянам гэтай краіны, а таксама словы падтрымкі родным і блізкім загінулых і пацярпелых у выніку апоўзня, які сышоў на вёску Камбрай муніцыпалітэта Санта-Катарына-Пінула.

    "У Рэспубліцы Беларусь з глыбокім смуткам успрынялі вестку аб шматлікіх ахвярах і маштабных разбурэннях", - гаворыцца ў спачуванні.