Спачуванне ў сувязі са смерцю народнага артыста Грузіі Вахтанга Кікабідзэ

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне родным і блізкім народнага артыста Грузіі Вахтанга Кікабідзэ.

    "Прыміце мае спачуванні ў сувязі са смерцю народнага артыста Грузіі Кікабідзэ Вахтанга Канстанцінавіча. У Беларусі памятаюць яго як таленавітага спевака, акцёра і рэжысёра савецкага перыяду. Створаныя Вахтангам Канстанцінавічам яркія вобразы назаўсёды застануцца ў памяці шматлікіх паклоннікаў", - гаворыцца ў спачуванні.