Спачуванне Прэзідэнту Кыргызстана Садыру Жапараву

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне Прэзідэнту Кыргызстана Садыру Жапараву ў сувязі з гібеллю кыргызскіх грамадзян у дарожна-транспартным здарэнні ў Расіі.

    "У Рэспубліцы Беларусь з глыбокім смуткам успрынялі трагічнае паведамленне аб гібелі кыргызскіх грамадзян у дарожна-транспартным здарэнні ва Ульянаўскай вобласці Расійскай Федэрацыі", - падкрэсліў Прэзідэнт.

    Ад імя беларускага народа і сябе асабіста Аляксандр Лукашэнка выказаў шчырыя спачуванні Садыру Жапараву, сем'ям і блізкім загінулых, а таксама перадаў пажаданні хуткага выздараўлення ўсім пацярпелым.