Спачуванне Прэзідэнту Грузіі Саламэ Зурабішвілі

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне Прэзідэнту Грузіі Саламэ Зурабішвілі ў сувязі з гібеллю людзей пры абрушэнні пад'езда жылога дома ў Батумі.

    "З пачуццём глыбокага смутку ў Рэспубліцы Беларусь успрынялі трагічную вестку аб гібелі людзей у выніку абрушэння пад'езда жылога дома ў горадзе Батумі", - гаворыцца ў спачуванні.

    Ад імя беларускага народа і сябе асабіста шчырыя спачуванні і словы падтрымкі Аляксандр Лукашэнка таксама выказаў родным і блізкім загінулых, пажадаў хутчэйшага выздараўлення ўсім пацярпелым.