Цырымонія ўскладання вянкоў да Манумента Перамогі ў Мінску
- 5
У гонар Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 23 лютага 2000 года ўсклаў вянок да абеліска на плошчы Перамогі. Даніну памяці воінам і партызанам, якія гераічна загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, ветэранам і ўсім, хто сумленна выканаў свой інтэрнацыянальны абавязак, аддалі таксама кіраўнікі Урада, парламента, ветэранскіх і грамадскіх арганізацый, прадстаўнікі духавенства, замежных дыпламатычных місій.