Цырымонія развітання са старшынёй Гродзенскага аблвыканкама Аляксандрам Дубко, які пайшоў з жыцця
- 2
- 0:53
У Гродне 7 лютага 2001 года праводзілі ў апошні шлях старшыню аблвыканкама, члена Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу, Героя Сацыялістычнай Працы Аляксандра Дубко, які пайшоў з жыцця. На жалобную цырымонію прыбыў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, кіраўнікі Урада, Адміністрацыі Прэзідэнта, Парламента, мясцовых органаў улады, а таксама тысячы гродзенцаў. У час жалобнага мітынгу Кіраўнік дзяржавы выказаў глыбокія спачуванні родным і блізкім памерлага. Аляксандр Лукашэнка высока ацаніў прафесійныя і асабістыя якасці Аляксандра Дубко, яго вопыт і ўменне працаваць з людзьмі.