Падзяка Прэзідэнта аб'яўлена прадстаўнікам дзяржорганаў
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў распараджэнне аб аб'яўленні Падзякі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
За шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у падрыхтоўку і правядзенне VI Усебеларускага народнага сходу Падзяка аб'яўлена старшыні Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта Уладзіміру Кухараву, Першаму намесніку Кіраўніка спраў Прэзідэнта Мікалаю Селіванаву і Міністру эканомікі Аляксандру Чарвякову.
Узнагароды ўдастоены двое прадстаўнікоў Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце - начальнік упраўлення аналізу і кантролю за аховай і выкарыстаннем аб'ектаў жывёльнага і расліннага свету Аляксандр Драгун і начальнік Гомельскай абласной інспекцыі Уладзімір Несцер. Падзяка ім аб'яўлена за шматгадовую плённую працу, высокае прафесійнае майстэрства і ўзорнае выкананне службовых абавязкаў.
Начальнік інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Мінскай вобласці Уладзімір Бурш удастоены Падзякі Прэзідэнта за шматгадовую плённую працу ў падатковых органах, значныя дасягненні ў прафесійнай дзейнасці.


