Падзяка Прэзідэнта Беларусі аб'яўлена Беларускаму саюзу жанчын
Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб'яўлена грамадскаму аб'яднанню "Беларускі саюз жанчын".
Беларускі саюз жанчын удастоены ўзнагароды за значны ўклад у развіццё жаночага руху, дабрачынную дзейнасць, садзейнічанне павышэнню ролі жанчын у грамадска-палітычным, сацыяльна-эканамічным, культурным жыцці краіны і ўмацаванне грамадзянскай супольнасці ў Рэспубліцы Беларусь.
Адпаведнае распараджэнне падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

