Беларускаму ўніверсітэту інфарматыкі і радыёэлектронікі прысуджаны Ганаровы дзяржаўны сцяг Беларусі

    За асаблівыя дасягненні ў падрыхтоўцы высокакваліфікаваных спецыялістаў, навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі, сацыяльна-культурным развіцці і ў сувязі з 50-годдзем з дня заснавання Беларускаму дзяржаўнаму ўніверсітэту інфарматыкі і радыёэлектронікі прысуджаны Ганаровы дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь. Адпаведны Указ Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь падпісаў 28 лютага.