Беларусь ратыфікавала пагадненне з Расіяй аб стварэнні вучэбна-баявых цэнтраў для ваеннаслужачых

    Беларусь ратыфікавала пагадненне з Расіяй аб стварэнні і функцыянаванні вучэбна-баявых цэнтраў сумеснай падрыхтоўкі ваеннаслужачых узброеных сіл. Адпаведны Закон падпісаў Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.

    Пагадненне рэгулюе пытанні стварэння і функцыянавання вучэбна-баявых цэнтраў на базе воінскіх часцей у Беларусі і Расіі, вызначае іх асноўныя задачы і парадак узаемадзеяння міністэрстваў абароны пры арганізацыі ўсебаковага забеспячэння гэтых цэнтраў.