Беларусь ратыфікавала пагадненне з Пакістанам аб бязвізе для ўладальнікаў службовых і дыппашпартоў
Беларусь ратыфікавала пагадненне з Пакістанам аб адмене візавых патрабаванняў для ўладальнікаў дыпламатычных і службовых (афіцыйных) пашпартоў. Адпаведны Закон падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.
Уладальнікі гэтых пашпартоў вызваляюцца ад неабходнасці атрымліваць візы для ўезду, выезду, праезду транзітам або знаходжання на тэрыторыі іншай дзяржавы на працягу 90 дзён у каляндарным годзе з даты першага ўезду.