Беларусь прыцягне пазыку ЕБРР на будаўніцтва палігона цвёрдых адходаў

    Беларусь прыцягне ў 2018-2021 гадах пазыку Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця да 5 млн еўра тэрмінам на 15 гадоў для будаўніцтва новага рэгіянальнага палігона цвёрдых камунальных адходаў і мадэрнізацыі сістэм збору адходаў у Пухавіцкім і Чэрвеньскім раёнах. Адпаведны Указ № 217 падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

    Дакументам адобраны праект крэдытнага пагаднення паміж Беларуссю і ЕБРР у якасці асновы для правядзення перагавораў.

    Міністэрства замежных спраў упаўнаважана на іх правядзенне і падпісанне пагаднення пры дасягненні дамоўленасці ў межах адобранага праекта.

    Савету Міністраў даручана забяспечваць пагашэнне і абслугоўванне пазыкі за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту ва ўстаноўленыя тэрміны і кантраляваць мэтавае выкарыстанне сродкаў.