Беларусь арганізуе адпачынак і аздараўленне ў "Зубраняці" для дзяцей з Сірыі і Узбекістана

    Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў распараджэнне аб выдзяленні сродкаў з рэзервовага фонду Прэзідэнта Беларусі на фінансаванне расходаў па арганізацыі адпачынку і аздараўлення 81 дзіцяці з Сірыі і 23 дзяцей з Узбекістана ў Нацыянальным дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтры "Зубраня". 

    У праграму знаходжання дзяцей уключаны санаторна-аздараўленчыя паслугі на базе лагера і экскурсійна-культурныя мерапрыемствы ў Мінску і рэгіёнах.

    Запрашэнне дзяцей з Сірыі і Узбекістана будзе садзейнічаць далейшаму развіццю двухбаковага супрацоўніцтва ў гуманітарна-адукацыйнай сферы з гэтымі краінамі, папулярызацыі гісторыі і культуры Беларусі, а таксама ўмацаванню пазітыўнага іміджу нашай краіны за мяжой.