Беларусь накіравала ў Краснадарскі край другі самалёт з гуманітарнай дапамогай
Па даручэнню Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў пацярпелыя ад паводкі раёны Краснадарскага края Расіі накіраваны другі самалёт з гуманітарнай дапамогай.
Гуманітарны груз сфарміраваны зыходзячы з патрэбнасцей жыхароў пацярпелага рэгіёну, з якімі беларускія ратавальнікі асабіста сустрэліся 12 ліпеня ў час дастаўкі першага грузу з гуманітарнай дапамогай. На Кубань дастаўлены паўшарсцяныя коўдры, пліты, халадзільнікі, ЗВЧ-печы, пасцельныя рэчы.