Беларусь і Сербія абмяняліся віншавальнымі пасланнямі з нагоды 20-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін

    Беларусь і Сербія абмяняліся віншавальнымі пасланнямі з нагоды 20-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін.

    У прыватнасці, Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў віншаванні Прэзідэнту Сербіі Таміславу Нікалічу з задавальненнем адзначыў, што за мінулыя два дзесяцігоддзі брацкія народы сталі бліжэйшымі адзін да аднаго, нягледзячы на складаныя знешнія ўмовы. "Магчымасць беларусаў і сербаў пераадольваць перашкоды з'яўляецца доказам непарыўнасці беларуска-сербскіх сувязей, якія маюць агульныя гістарычныя, культурныя і духоўныя карані", - гаворыцца ў віншаванні.

    Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што аб'яднанне патэнцыялаў Беларусі і Сербіі, скаардынаваная і паступальная работа па рэалізацыі існуючых і новых беларуска-сербскіх праектаў у розных галінах будуць не толькі развіваць двухбаковыя адносіны, але і дадуць магчымасць павысіць дабрабыт народаў дзвюх краін.