Беларусь і Казахстан плануюць падпісаць пагадненне аб рэадмісіі
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка адобрыў у якасці асновы для правядзення перагавораў праект пагаднення паміж Беларуссю і Казахстанам аб парадку знаходжання грамадзян Рэспублікі Беларусь на тэрыторыі Рэспублікі Казахстан і грамадзян Рэспублікі Казахстан на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.
Акрамя таго, Кіраўнік дзяржавы адобрыў праекты міжурадавага пагаднення з Казахстанам аб рэадмісіі і Выканаўчага пратакола аб парадку рэалізацыі гэтага пагаднення.
На правядзенне перагавораў і падпісанне гэтых дакументаў упаўнаважаны Міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч. Адпаведныя ўказы Прэзідэнт падпісаў 19 верасня.