Беларусь і Бангладэш плануюць падпісаць пагадненне аб адмене віз для ўладальнікаў дыпламатычных і службовых пашпартоў

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адобрыў у якасці асновы для правядзення перагавораў праект пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Народнай Рэспублікі Бангладэш аб адмене віз для ўладальнікаў дыпламатычных і службовых пашпартоў.

    На правядзенне перагавораў па праекту пагаднення і яго падпісанне ўпаўнаважаны намеснік Міністра замежных спраў Беларусі Сяргей Алейнік.