Антон Гушчын вызвалены ад пасады члена ЦВК Беларусі

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка вызваліў Антона Гушчына ад пасады члена Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенню рэспубліканскіх рэферэндумаў.

    Адпаведны Указ Кіраўнік дзяржавы падпісаў 17 верасня.