Андрэй Федзін назначаны намеснікам Міністра абароны па ўзбраенні - начальнікам узбраення УС

    Генерал-маёр Андрэй Федзін назначаны намеснікам Міністра абароны па ўзбраенні - начальнікам узбраення Узброеных Сіл Беларусі. Адначасова на пасаду першага намесніка начальніка ўзбраення УС - начальніка штаба ўзбраення, якую займаў Андрэй Федзін, назначаны палкоўнік Віталь Шастак. Адпаведныя ўказы падпісаў 28 сакавіка Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.

    Генерал-маёр Сяргей Сіманенка па рашэнні Прэзідэнта вызвалены з пасады намесніка Міністра абароны па ўзбраенні - начальніка ўзбраення УС і звольнены з ваеннай службы ў адстаўку па хваробе з правам нашэння ваеннай формы адзення і знакаў адрознення.