Андрэй Раўкоў назначаны Міністрам абароны
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 27
лістапада назначыў генерал-маёра Андрэя Раўкова Міністрам абароны.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што пры выбары кандыдатуры на пасаду Міністра абароны кіраваўся прынцыпам амаладжэння кадраў і зрабіў стаўку на больш маладога і перспектыўнага генерала.
"Многія мяне насцярожвалі тым, што ён не служыў у цэнтральным апараце, не зусім з гэтымі правіламі знаёмы. Магчыма, гэта і недахоп, але часта гэта бывае ў плюс, - лічыць Прэзідэнт. - Разумны чалавек заўсёды разбярэцца ў сітуацыі ў цэнтральным апараце, але і прыўнясе нештп знізу, нам гэта вельмі патрэбна. Нам гэта трэба і ў цывільных ведамствах, і ў ваенных перш за ўсё".
Аляксандр Лукашэнка дадаў, што, хоць Андрэй Раўкоў і назначаны Міністрам абароны, адказнасць за армію нараўне з ім нясуць Дзяржаўны сакратар Савета бяспекі, а таксама члены калегіі Міністэрства абароны.