Андрэй Філатаў назначаны першым намеснікам Старшыні Дзяржпагранкамітэта

    Палкоўнік Андрэй Філатаў назначаны першым намеснікам Старшыні Дзяржаўнага пагранічнага камітэта. Адпаведны Указ Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 21 жніўня.

    Генерал-маёр Ігар Буткевіч, які займаў гэту пасаду, звольнены з ваеннай службы ў запас па ўзросце з правам нашэння ваеннай формы адзення і знакаў адрознення.