Анатоль Рубінаў узнагароджаны ордэнам Айчыны III ступені

    За плённую і добрасумленную працу, актыўную дзяржаўную і грамадскую дзейнасць, значны асабісты ўклад у развіццё заканадаўства, парламентарызму і міжпарламенцкага супрацоўніцтва старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Анатоль Рубінаў узнагароджаны ордэнам Айчыны III ступені. Адпаведны Указ Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 26 сакавіка.

    Кіраўнік дзяржавы таксама падпісаў распараджэнне, у адпаведнасці з якім Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб'яўлена работнікам розных сфер.

    За шматгадовую плённую навукова-педагагічную дзейнасць і асабісты ўклад у падрыхтоўку высокакваліфікаваных спецыялістаў Падзяка Прэзідэнта аб'яўлена начальніку аддзела кадраў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту Аляксандру Зянкевічу і намесніку загадчыка выпрабавальнага цэнтра чыгуначнага транспарту "СЕКА" гэтага ўніверсітэта Сяргею Макееву, загадчыку кафедры радыяцыйнай хіміі і хіміка-фармацэўтычных тэхналогій БДУ Алегу Шадыру.

    За шматгадовую плённую працу ў органах дзяржаўнага кіравання, узорнае выкананне службовых абавязкаў Падзякі Прэзідэнта ўдастоена намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення эканомікі, фінансаў і гандлю Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Ірына Ермаловіч.

    За плённую работу і значны асабісты ўклад у рэалізацыю дзяржаўнай палітыкі ў галіне сацыяльнай сферы насельніцтва Падзяка Прэзідэнта Беларусі аб'яўлена начальніку ўпраўлення інфарматызацыі Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Мінпрацы і сацабароны Віталю Бабічу, намесніку старшыні камітэта - начальніку ўпраўлення пенсій і дапамог камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Гродзенскага аблвыканкама Тэрэсе Гуз, дырэктару Хоцімскага псіханеўралагічнага дома-інтэрната Міхаілу Калесневу.

    Падзякай таксама адзначаны заслугі начальніка ўпраўлення сацыяльнай абароны адміністрацыі Чыгуначнага раёна горада Гомеля Ірыны Самусёвай і санітаркі псіханеўралагічнага аддзялення Косаўскага псіханеўралагічнага дома-інтэрната для састарэлых і інвалідаў Зінаіды Шэлест.

    Пескаструменшчык філіяла "Апарат кіравання з вытворча-рамонтным участкам" ААТ "Мастабуд" з Мінска Сяргей Стасюк удастоены Падзякі Прэзідэнта за шматгадовую добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм і значны асабісты ўклад у будаўніцтва аб'ектаў дарожнай галіны.

    Акрамя таго, за значны асабісты ўклад у развіццё біятлона і падрыхтоўку членаў нацыянальнай каманды Беларусі па біятлоне Падзяка Прэзідэнта аб'яўлена старшаму трэнеру-выкладчыку Мінскай спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву № 1 Уладзіміру Капшукову.