Аляксандр Міхневіч вызвалены з пасады пасла Беларусі ў Бельгіі і пастаяннага прадстаўніка пры ЕС

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка вызваліў Аляксандра Міхневіча з пасады Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Бельгіі і па сумяшчальніцтве ў Люксембургу ў сувязі з выхадам у адстаўку. Адпаведны Указ № 296 Кіраўнік дзяржавы падпісаў 29 ліпеня.

    Аляксандр Міхневіч таксама вызвалены з пасады пастаяннага прадстаўніка Беларусі пры Еўрапейскім саюзе і Еўрапейскай супольнасці па атамнай энергіі і па сумяшчальніцтве пры Арганізацыі Паўночнаатлантычнага дагавора.