Аляксандр Лукашэнка зрабіў рабочую паездку ў Барысаўскі раён
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў завяршыць мадэрнізацыю і рэалізацыю інвестпраекта на ААТ "Барысаўдрэў" да 7 лістапада 2013 года. Адпаведнае даручэнне Кіраўнік дзяржавы даў, наведваючы гэта прадпрыемства ў ходзе рабочай паездкі ў Мінскую вобласць.
Цяпер на прадпрыемстве рэалізуецца інвестпраект па рэканструкцыі і развіццю вытворчасцей плітачных драўняных матэрыялаў і лесанарыхтоўкі з укараненнем комплексу энергазберагальных мерапрыемстваў. Першапачаткова тэрмін уводу ў эксплуатацыю новай вытворчасці быў запланаваны на снежань 2009 года, аднак ён да гэтага часу поўнасцю не рэалізаваны. "Давайце дамовімся па тэрмінах – 7 лістапада будучага года тут павінна быць усё выдатна", – паставіў задачу Прэзідэнт.
Кошт інвестпраекта складае 80,6 млн. еўра. Як далажылі Кіраўніку дзяржавы, дзякуючы яго рэалізацыі праз два гады аб'ёмы вытворчасці павінны ўзрасці ў вартасным выражэнні больш як у пяць разоў да Br533 млрд. Таксама ў разы павялічыцца экспарт вырабленай прадукцыі (з $3 млн. да $32 млн.) і яго доля ў аб'ёме рэалізаванай прадукцыі (з цяперашніх 38% да 54%).
Запалкавая фабрыка ў Барысаве заснавана ў 1901 годзе і з'яўляецца адным са старэйшых прадпрыемстваў дрэваапрацоўчай галіны. У склад ААТ "Барысаўдрэў" уваходзяць лесанарыхтоўчая, дрэваапрацоўчая і мэблевая вытворчасці. Асноўная прадукцыя прадпрыемства – драўнянавалакністыя пліты, клееная фанера, запалкі, паганажныя вырабы, мэбля. З краін блізкага замежжа асноўнымі гандлёвымі партнёрамі з'яўляюцца Расія, Азербайджан, Грузія і Казахстан.
Аляксандр Лукашэнка дэталёва агледзеў тэрыторыю прадпрыемства, вытворчыя памяшканні. Пры гэтым ён звярнуў асаблівую ўвагу на пытанні экалогіі: на беразе ракі, які фактычна мяжуе з вытворчай тэрыторыяй, шмат розных адходаў і смецця. "Трэба разбірацца з гэтымі эколагамі. Яны, напэўна, больш за мяжой бываюць, чым у краіне", – сказаў Прэзідэнт, звяртаючыся да Старшыні КДК Аляксандра Якабсона. Прэзідэнт запатрабаваў, каб у гэтым пытанні быў наведзены належны парадак: "Гэта трэба зрабіць за зіму". Ён таксама звярнуў увагу на рацыянальнае выкарыстанне тэрыторыі прадпрыемства: "Ніводнага квадратнага метра лішняй зямлі!"
Аляксандр Лукашэнка ў цэлым раскрытыкаваў Урад і кіраўніцтва прадпрыемстваў за правал праграмы па мадэрнізацыі дрэваапрацоўкі. "Гэтыя гіганцкія праекты ў дрэваапрацоўцы звязаны з дыверсіфікацыяй нашай эканомікі. Я прыняў такое рашэнне, каб мы менш залежалі ад "старэйшага брата", Захаду, амерыканцаў, а зазямліліся на свае рэсурсы: будматэрыялы, цэмент, сельскую гаспадарку, калійныя ўгнаенні, у тым ліку дрэваапрацоўку. Увесь праект мадэрнізацыі дрэваапрацоўкі правалены", – падагульніў Кіраўнік дзяржавы.
Прычынамі гэтага правалу Аляксандр Лукашэнка пацікавіўся ў намесніка старшыні канцэрна "Беллеспаперапрам" Сяргея Іванова. Ён у сваю чаргу адзначыў: "Прадпрыемствы не былі гатовы да такой работы". Зацягванне тэрмінаў, на яго думку, таксама звязана са слабасцю праектных арганізацый Беларусі.
"Навошта тады прынеслі мне ўказ па тэрмінах і іншае, калі вы былі не гатовы? – слушна заўважыў Прэзідэнт. – Вы павінны былі завяршыць у 2009 годзе, а ўжо 2012-ы, і яшчэ два гады. Гэта мінус пяць гадоў. Калі вы не магл і былі не гатовы, значыць, трэба было запрасіць 5-10 іншаземцаў – нам гэта танней абышлося б".
"Можа, нам міністра (Міністра архітэктуры і будаўніцтва Анатоля Нічкасава) тут пакінуць? Няхай дабудоўвае завод, адказвае за яго, калі ён праваліў будоўлю, – адзначыў Кіраўнік дзяржавы. – Яшчэ Віцебск паглядзім, можа, яму яшчэ туды давядзецца ехаць і арганізоўваць там справу. Калі не можа ў міністэрстве, значыць, няхай арганізоўвае на месцах".
Гаворачы аб зацягванні тэрмінаў мадэрнізацыі, Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што вінаваты не толькі члены Урада, кіраўніцтва прадпрыемстваў, але прычына таго часта і недысцыплінаванасць рабочых. У сувязі з гэтым Прэзідэнт адзначыў неабходнасць строгага выканання працоўнай дысцыпліны на прадпрыемствах. "Маладыя людзі, якія могуць, жадаюць працаваць, павінны прыходзіць і працаваць. Гэта нядобра, што Прэзідэнт едзе і прымушае з-пад палкі", – падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы.
Звяртаючыся да свайго памочніка Пятра Пракаповіча, Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што той павінен пастаянна трымаць на кантролі рэалізацыю праектаў у гэтай сферы. А кожнае прадпрыемства, не толькі дрэваапрацоўчае, павінна мець план мадэрнізацыі. "Гэта нават не абмяркоўваецца. Дзе будуць браць грошы, гэта іх (Урада) справа з Надзеяй Ермаковай. Не трэба з імі спрачацца, якая павінна быць стаўка і іншае, гэта іх справа. Галоўнае – план дзеяння, і павінна ісці мадэрнізацыя", – сказаў Прэзідэнт.
"Давайце па-чалавечы ўсё гэта зробім, тым больш што часу ў нас мала, у нас яго няма. Трэба мадэрнізавацца, каб была канкурэнтаздольная прадукцыя", – падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
У сувязі са шматлікімі фактамі бесгаспадарчасці, расхлябанасці, парушэння працоўнай і тэхналагічнай дысцыпліны на прадпрыемствах канцэрна "Беллеспаперапрам" К раўнік дзяржавы паставіў пытанне прыняцця адміністрацыйных мер па забеспячэнню выканання задання па мадэрнізацыі астатніх 8 заводаў. Прэзідэнт у сувязі з гэтым запатрабаваў увесці забарону на звальненне работнікаў да канца мадэрнізацыі дрэваапрацоўчых прадпрыемстваў канцэрна, даручыўшы адпаведны праект Дэкрэта.
"Падрыхтуйце дэкрэт. Да завяршэння мадэрнізацыі і рэканструкцыі забараняецца звальненне работнікаў. Работнік не можа звольніцца з прадпрыемства без дазволу кіраўніка, – сказаў Аляксандр Лукашэнка. – Адпусціць – няхай ідзе, не адпусціць – павінен працаваць. За парушэнне – на прымусовыя работы. Датычыцца ўсіх: рабочага, спецыяліста і кіраўніка. А то мы дастукаемся да таго, што заўтра пачнуць хадзіць па Барысаву і Мінску з віламі і адзін аднаго калоць, замест таго каб запусціць вытворчасць і атрымліваць $1 тыс. у 2015 годзе".
"Таму на час мадэрнізацыі катэгарычна забараніць усялякія звальненні з заўтрашняга дня – 1 снежня", – запатрабаваў Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт таксама даручыў прадугледзець у Дэкрэце магчымасць унясення работнікамі скаргаў, якія будзе ўпаўнаважыны разглядаць губернатар таго ці іншага рэгіёну. "Таму што розныя бываюць выпадкі. Прымае канчатковае рашэнне губернатар. Але катэгарычна, прынцыпова работнік, служачы і кіраўнік не павінен звольніцца да завяршэння мадэрнізацыі", – сказаў Прэзідэнт.
"Усе праекты, якія мы намецілі, – гэта вялікія грошы. Яны сёння па 2-3 гады "мёртвыя". Абсталяванне валяецца пад дахам", – адзначыў Кіраўнік дзяржавы.
"Пайшоў з прадпрыемства – на прымусовыя работы, і сюды ж працаваць, – яшчэ раз падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. – А задача дырэктара прадпрыемства – са спецыялістамі кожны дзень даводзіць аб'ём работ".
Акрамя таго, Прэзідэнт даручыў рэгулярна збіраць пасяджэнні штабоў на чале з П ршым віцэ-прэм'ерам Уладзімірам Сямашкам і губернатарам рэгіёну, дзе знаходзіцца дрэваапрацоўчае прадпрыемства: "І там яны будуць усе пытанні вырашаць. Надзвычайнае рашэнне, але мы ў адваротным выпадку нічога не зробім. Мы расходуем грошы і выкінем усё на вецер. Пётр Пятровіч (Пракаповіч), вазьміце на кантроль – па ўсёй дрэваапрацоўцы".
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што часовая забарона на звальненне павінна датычыцца не толькі работнікаў прадпрыемства, але і будаўнікоў, якія працуюць на гэтай пляцоўцы. "Невыкананне вашых даручэнняў павінна быць выключана. Не выканалі, пакідайце іх тут працаваць", – сказаў Аляксандр Лукашэнка, звяртаючыся да Уладзіміра Сямашкі.
"Па кадрах усе пытанні павінны быць вырашаны. Але я яшчэ ў Магілёве і Віцебску пабуду. Баюся, што там мы можам страціць палавіну членаў Урада", – заявіў Прэзідэнт. У сувязі з гэтым ён падкрэсліў, што неабходна ва ўсім навесці парадак, у тым ліку і ў пытаннях працоўнай дысцыпліны. "Я ўжо сказаў: Дэкрэт – гэта ваша настольная кніжка", – адзначыў ён.
"Майце на ўвазе, нас пачнуць яшчэ больш папракаць у "дыктатуры", што мы людзей прымушаем, забараняем звальняць, – прадоўжыў Кіраўнік дзяржавы. – Скажу, каб людзі ведалі: вам, кіраўнікам, трэба будзе ў першым квартале будучага года на гэтых прадпрыемствах усім, каго вы будзеце тут трымаць, забараніўшы звальняць, давесці зарплату да $400-500. Тады людзі скажуць: Прэзідэнт прыняў рашэнне, прымусіў тут працаваць, але нармальная заработная плата. Яна амаль у два разы павялічыцца ў параўнанні з цяперашняй".
"Таму, так, дысцыпліна строгая, і гэта будзе на ўсіх прадпрыемствах. З вас мы пачынаем. Я стаміўся ўсіх угаворваць", – падкрэсліў Прэзідэнт.
У час рабочай паездкі Кіраўніку дзяржавы таксама было даложана аб сацыяльна-эканамічным развіцці Мінскай вобласці. Губернатар Барыс Батура расказаў аб рэалізацыі праграм у сельскай гаспадарцы, жыллёвым будаўніцтве, дынаміцы росту валавога рэгіянальнага прадукту, павелічэнні аб'ёмаў экспарту.