Аляксандр Лукашэнка зрабіў кадравыя перастаноўкі ў ваенным блоку і абароннай галіне

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка зрабіў кадравыя перастаноўкі ў ваенным блоку і абароннай галіне. Адпаведныя ўказы Кіраўнік дзяржавы падпісаў 15 жніўня.

    Палкоўнік Сяргей Фралоў назначаны начальнікам Галоўнага штаба - першым намеснікам камандуючага Ваенна-паветранымі сіламі і войскамі проціпаветранай абароны Узброеных Сіл.

    Генерал-маёр Генадзь Казлоўскі вызвалены з пасады начальніка ракетных войскаў і артылерыі Узброеных Сіл - начальніка ўпраўлення ракетных войскаў і артылерыі Генеральнага штаба і звольнены з ваеннай службы ў запас па ўзросце з правам нашэння ваеннай формы адзення і знакаў адрознення. На яго месца назначаны палкоўнік Руслан Чэхаў.

    Аляксандр Лукашэнка таксама вызваліў генерал-маёра Ігара Дземідзенку з пасады першага намесніка Старшыні Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта. Ігар Дземідзенка адкамандзіраваны ў Міністэрства абароны і звольнены з ваеннай службы ў запас па ўзросце з правам нашэння ваеннай формы адзення і знакаў адрознення.