Аляксандр Лукашэнка зрабіў кадравыя назначэнні ў ваенным блоку

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка зрабіў кадравыя назначэнні ў ваенным блоку. Адпаведныя ўказы Кіраўнік дзяржавы падпісаў 9 лютага.

    Аляксандр Лукашэнка назначыў палкоўніка Вадзіма Раманіва начальнікам сувязі Узброеных Сіл - начальнікам упраўлення сувязі Генеральнага штаба. На пасаду намесніка камандуючага войскамі Заходняга аператыўнага камандавання назначаны палкоўнік Дзмітрый Бітны.

    Кіраўнік дзяржавы таксама вызваліў генерал-маёра Ігара Караля з пасады першага намесніка начальніка Генеральнага штаба і звольніў яго з ваеннай службы ў запас па ўзросце з правам нашэння ваеннай формы адзення і знакаў адрознення.