Аляксандр Лукашэнка заснаваў геральдычны знак - эмблему і сцяг сіл спецыяльных аперацый УС РБ
У мэтах захавання і развіцця гістарычных і баявых традыцый сіл спецыяльных аперацый Узброеных Сіл Беларусі Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заснаваў геральдычны знак - эмблему, а таксама сцяг сіл спецыяльных аперацый УС РБ. Указ аб гэтым Прэзідэнт падпісаў 1 сакавіка.
Дакументам таксама зацверджаны палажэнні аб геральдычным знаку - эмблеме і сцягу, іх апісанне і відарыс.