Аляксандр Лукашэнка вызваліў Сяргея Мартынава ад пасады Міністра замежных спраў
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка вызваліў Сяргея Мартынава ад пасады Міністра замежных спраў у сувязі з пераходам на іншую работу.
Кіраўнік дзяржавы назначыў Міністрам замежных спраў Уладзіміра Макея, вызваліўшы яго ад пасады Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Адпаведныя ўказы Аляксандр Лукашэнка падпісаў 20 жніўня.