Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванні ў сувязі са смерцю народнай артысткі СССР Людмілы Касаткінай

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў сувязі са смерцю народнай артысткі СССР Людмілы Касаткінай накіраваў спачуванні яе сыну Аляксею Коласаву.

    Як адзначыў Кіраўнік дзяржавы, Людміла Касаткіна пражыла доўгае і насычанае творчае жыццё, пакінуўшы яркі след у гісторыі кінематографа і заваяваўшы ўсенародную любоў. Фільмы з яе ўдзелам увайшлі ў залаты фонд сусветнага кінамастацтва.

    "Мы высока шанавалі Людмілу Іванаўну як адну з найвялікшых актрыс сучаснасці і добрага сябра Беларусі, якая нямала зрабіла для ўмацавання культурных сувязей брацкіх народаў. Яе смерць болем і смуткам адгукнулася ў нашых сэрцах. Светлая памяць аб выдатным дзеячы культуры і цудоўным чалавеку Людміле Іванаўне Касаткінай заўсёды будзе жыць на беларускай зямлі", - гаворыцца ў спачуванні.