Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванні ў сувязі са смерцю народнага артыста СССР Сяргея Коласава
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванні народнай артыстцы СССР Людміле Касаткінай у сувязі са смерцю яе мужа, народнага артыста СССР Сяргея Коласава.
"З імем гэтага выдатнага рэжысёра звязана цэлая эпоха ў мастацтве, - гаворыцца ў спачуванні. - Сяргей Коласаў увайшоў у гісторыю як роданачальнік жанру шматсерыйных фільмаў на савецкім тэлебачанні. Менавіта на творчым аб'яднанні "Тэлефільм", якое ён узначальваў доўгія гады, былі створаны лепшыя айчынныя серыялы, што заваявалі ўсенародную любоў".
"Беларускія гледачы заўсёды высока цанілі талент Сяргея Коласава. Яго смерць мы ўспрынялі як незаменную духоўную страту", - падкрэсліў Прэзідэнт.