Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванні ў сувязі са смерцю народнага артыста РСФСР Яўгена Ташкова

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў сувязі са смерцю народнага артыста РСФСР Яўгена Ташкова накіраваў спачуванні жонцы - заслужанай артыстцы РСФСР Таццяне Ташковай, родным і блізкім артыста.

    "Знятыя Яўгенам Ташковым фільмы "Прыходзьце заўтра", "Маёр Віхор", "Ад'ютант яго правасхадзіцельства" ўвайшлі ў залаты фонд сучаснай культуры. У Беларусі ведалі і высока цанілі Яўгена Іванавіча як аднаго з выдатных майстроў экрана, які сваёй творчасцю сцвярджаў высакародныя ідэалы гуманізму, дабра і любові да Айчыны", - гаворыцца ў спачуванні.