Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванні Прэзідэнту Расійскай Федэрацыі Дзмітрыю Мядзведзеву ў сувязі з крушэннем самалёта ў Цюменскай вобласці
У сувязі з гібеллю людзей у выніку крушэння самалёта ў Цюменскай вобласці Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка выказаў шчырыя спачуванні Прэзідэнту Расійскай Федэрацыі Дзмітрыю Мядзведзеву, родным і блізкім загінуўшых.
"У Рэспубліцы Беларусь з глыбокім болем і смуткам успрынялі паведамленне аб трагічнай гібелі людзей у выніку крушэння самалёта", - гаворыцца ў спачуванні.
"Ад імя беларускага народа і ад сябе асабіста выказваю шчырыя спачуванні Вам, паважаны Дзмітрый Анатольевіч, родным і блізкім загінуўшых і жадаю хутчэйшага выздараўлення ўсім пацярпелым", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.