Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванні Прэзідэнту Пакістана Асіфу Алі Зардары

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказаў спачуванні Прэзідэнту Ісламскай Рэспублікі Пакістан Асіфу Алі Зардары ў сувязі з ахвярамі тэрактаў.

    "У Рэспубліцы Беларусь з глыбокім болем і смуткам успрынята паведамленне аб тэрактах у гарадах Кветта і Мінгора, ахвярамі якіх сталі мірныя людзі", - гаворыцца ў спачуванні.

    "Рэспубліка Беларусь рашуча асуджае любыя формы і праявы тэрарызму", - падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы.