Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванні Прэзідэнту Мексіканскіх Злучаных Штатаў Энрыке Пенья Ньета

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказаў глыбокія спачуванні Прэзідэнту Мексіканскіх Злучаных Штатаў Энрыке Пенья Ньета і ўсяму мексіканскаму народу ў сувязі з чалавечымі ахвярамі ў выніку выбуху ў вышынным будынку нафтавай кампаніі "Пемекс" у горадзе Мехіка.

    Кіраўнік беларускай дзяржавы таксама перадаў словы шчырай падтрымкі родным і блізкім пацярпелых і загінуўшых.