Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванні Прэзідэнту Казахстана Нурсултану Назарбаеву

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказаў глыбокія спачуванні Прэзідэнту Казахстана Нурсултану Назарбаеву ў сувязі з авіякатастрофай у Алмацінскай вобласці, што прывяло да чалавечых ахвяр.

    Аляксандр Лукашэнка перадаў таксама словы шчырага спачування і падтрымкі родным і блізкім загінуўшых.