Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванні Прэзідэнту Ізраіля Шымону Перэсу

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказаў спачуванні Прэзідэнту Дзяржавы Ізраіль Шымону Перэсу, родным і блізкім загінуўшых у выніку тэракта ў балгарскім горадзе Бургасе, а таксама ўсяму ізраільскаму народу.

    "У Рэспубліцы Беларусь з глыбокім болем успрынялі паведамленне аб тэракце ў аэрапорце балгарскага горада Бургаса, у выніку якога загінулі грамадзяне Дзяржавы Ізраіль, - гаворыцца ў спачуванні. - Рэспубліка Беларусь рашуча асуджае любыя формы і праявы тэрарызму і экстрэмізму, ахвярамі якіх становяцца невінаватыя людзі".