Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванні Каралю Бельгіі Альберту ІІ у сувязі з аварыяй каля швейцарскага горада С'ер

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванні Каралю бельгійцаў Альберту ІІ, народу Бельгіі, родным і блізкім загінуўшых у аварыі бельгійскага турыстычнага аўтобуса каля швейцарскага горада С'ер.

    "У Рэспубліцы Беларусь з глыбокім болем і смуткам успрынялі трагічную вестку аб шматлікіх чалавечых ахвярах, большасць з якіх складаюць дзеці", - гаворыцца ў спачуванні.