Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванне Прэзідэнту Сірыі Башару Асаду

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказаў спачуванне Прэзідэнту Сірыйскай Арабскай Рэспублікі Башару Асаду, родным і блізкім тых, хто загінуў і пацярпеў у выніку тэракта ў Дамаску.

    "Рэспубліка Беларусь рашуча асуджае любыя формы і праявы тэрарызму і экстрэмізму, ахвярамі якіх становяцца звычайныя мірныя людзі", - адзначаецца ў спачуванні.