Аляксандр Лукашэнка узнагародзіў ваеннаслужачых і прадстаўнікоў сілавых структур
За ўзорнае выкананне службовых абавязкаў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь узнагародзіў ваеннаслужачых і прадстаўнікоў сілавых структур медалём "За бездакорную службу" І, ІІ, ІІІ ступені. Адпаведны Указ Кіраўнік дзяржавы падпісаў 2 кастрычніка.
У прыватнасці, медаля "За бездакорную службу" І ступені ўдастоены палкоўнікі фінансавай міліцыі Ігар Мальшакоў, Генадзь Прохарцаў, Віктар Франскевіч і Юрый Шыракоў, палкоўнік Аляксей Цікуноў, падпалкоўнік фінансавай міліцыі Алег Залан, падпалкоўнікі Анатоль Палеўскі і Анатоль Шкабара, палкоўнік медыцынскай службы Міхаіл Рабіза.