Аляксандр Лукашэнка ўзнагародзіў Сяргея Мартынава ордэнам Айчыны III ступені
За шматгадовую працу ў галіне знешняй палітыкі, плённую дзейнасць па развіццю міжнародных адносін, умацаванню аўтарытэту Рэспублікі Беларусь на міжнароднай арэне Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўзнагародзіў Сяргея Мартынава ордэнам Айчыны III ступені. Адпаведны Указ Кіраўнік дзяржавы падпісаў 20 жніўня.