Аляксандр Лукашэнка ўзнагародзіў шматдзетных жанчын ордэнам Маці
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь узнагародзіў 22 шматдзетныя жанчыны за нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей ордэнам Маці. Адпаведны Указ Аляксандр Лукашэнка падпісаў 12 верасня.
У прыватнасці, сярод удастоеных гэтай узнагароды выкладчык Наваполацкага дзяржаўнага музычнага каледжа Таццяна Васілеўская, паштальён аддзялення паштовай сувязі Мікалаева Шумілінскага раённага вузла паштовай сувязі Валянціна Сініцкая, хатняя гаспадыня з в.Дзедаўка Жыткавіцкага раёна Святлана Кот, работніца філіяла "Скідзельская птушкафабрыка" ААТ "Агракамбінат "Скідзельскі" Наталля Яркоўская, вядучы інжынер прыватнага гандлёва-будаўнічага ўнітарнага прадпрыемства "Алнат-Трэйд" г.Магілёва Настасся Шыцікава.