Аляксандр Лукашэнка ўзнагародзіў шматдзетных жанчын ордэнам Маці

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь узнагародзіў шматдзетных жанчын Брэсцкай, Гродзенскай, Магілёўскай абласцей ордэнам Маці за нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей. Адпаведны Указ Аляксандр Лукашэнка падпісаў 6 лютага.

    У прыватнасці, сярод удастоеных ордэна Маці - вытворца марожанага Беларуска-германскага сумеснага прадпрыемства "Санта Брэмар" ТАА Ірына Машчук, кіраўнік спраў Чудзінскага сельскага выканаўчага камітэта Ганцавіцкага раёна Галіна Стральчэня, гродзенскія хатнія гаспадыні Марына Атліванчык і Раіса Майніна, санітарка Бабруйскай цэнтральнай бальніцы Нэлі Краўчанка, зборшчык верху абутку ААТ "Чырвоны Кастрычнік" Алена Куляшова.