Аляксандр Лукашэнка ўзнагародзіў ордэнам Маці 59 шматдзетных жанчын

    За нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей ордэнам Маці ўзнагароджаны 59 шматдзетных жанчын з Брэсцкай, Гомельскай, Гродзенскай і Магілёўскай абласцей. Адпаведны Указ Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 11 ліпеня.

    Сярод удастоеных гэтай узнагароды - ветэрынарны ўрач ААТ "Навадворскае-агра" Пінскага раёна Соф'я Гузарэвіч, сацыяльны работнік Івацэвіцкага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Алена Пракопчык, прадавец з горада Жыткавічы Наталля Лахвіч, паштальён са Светлагорскага раёна Вольга Патапенка, хатняя гаспадыня з Воранаўскага раёна Зоя Адзінец і ўрач-бактэрыёлаг Асіповіцкага раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Таццяна Арэхава.