Аляксандр Лукашэнка ўзнагародзіў ордэнам Маці 27 шматдзетных жанчын
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ўзнагародзіў ордэнам Маці 27 шматдзетных жанчын. Адпаведны Указ Кіраўнік дзяржавы падпісаў 27 красавіка.
У прыватнасці, гэтай узнагароды ўдастоены хатняя гаспадыня з Клімавіч Алена Палявая, эканаміст барысаўскага завода "Аўтагідраўзмацняльнік" Іна Гурская, участковая медсястра 2-га педыятрычнага аддзялення 20-й гарадской дзіцячай паліклінікі Мінска Таццяна Пашкоўская, настаўніца сярэдняй агульнаадукацыйнай школы № 131 Марына Цімафеева.