Аляксандр Лукашэнка ўзнагародзіў ордэнам Францыска Скарыны Філіпа Кіркорава

    За значны асабісты ўклад у развіццё і ўмацаванне беларуска-расійскіх культурных сувязей, высокае выканальніцкае майстэрства народны артыст Расійскай Федэрацыі Філіп Кіркораў узнагароджаны ордэнам Францыска Скарыны. Адпаведны Указ Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка падпісаў 18 мая.