Аляксандр Лукашэнка ўзнагародзіў Надзею Астапчук ордэнам Айчыны ІІІ ступені

    Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка ўзнагародзіў спартсмена-інструктара нацыянальнай каманды Рэспублікі Беларусь па лёгкай атлетыцы Надзею Астапчук ордэнам Айчыны ІІІ ступені.

    Гэтай узнагароды яна ўдастоена за высокі прафесіяналізм, выдатныя спартыўныя дасягненні і перамогу на ХХХ летніх Алімпійскіх гульнях.