Аляксандр Лукашэнка ўзнагародзіў дзяржаўнымі ўзнагародамі шэраг грамадзян краіны

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь узнагародзіў дзяржаўнымі ўзнагародамі шэраг грамадзян краіны за шматгадовую плённую працу, узорнае выкананне службовых абавязкаў, высокі прафесіяналізм, актыўны ўдзел у грамадскай дзейнасці, значны асабісты ўклад у патрыятычнае выхаванне моладзі, дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў у прамысловасці, сельскай гаспадарцы, дарожнай галіне, на транспарце, заслугі ў развіцці сістэмы адукацыі, тэатральнага мастацтва і спорту. Адпаведныя дакументы Аляксандр Лукашэнка падпісаў 7 мая.

    Так, у прыватнасці, ордэна Айчыны III ступені ўдастоены старшыня Брэсцкай абласной арганізацыі Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў Сцяпан Амялюсік і старшыня Мінскай абласной арганізацыі Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў Аляксандр Слабада.

    Ордэнам "За службу Радзіме" III ступені ўзнагароджаны начальнік Ліцэя пры Гомельскім інжынерным інстытуце МНС палкоўнік унутранай службы Мікалай Пруцік.

    Ордэна Пашаны ўдастоены галоўны канструктар сельскагаспадарчых машын і абсталявання ўпраўлення генеральнага канструктара ААТ "Амкадор" Барыс Круталевіч, а таксама прадстаўнікі Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў: Анатоль Адоньеў, Анатоль Крыўчык, Уладзімір Малаткавец, Фёдар Мацькоў, Уладзімір Цюцюннік, Паліна Шаўцова, Мікалай Ягораў.

    Шэраг супрацоўнікаў сістэмы МНС узнагароджаны медалём "За адзнаку ў папярэджанні і ліквідацыі надзвычайных сітуацый".

    Медалём "За працоўныя заслугі" адзначаны 31 прадстаўнік розных сфер дзейнасці.

    Медалём Францыска Скарыны ўзнагароджаны загадчыца Дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці аграгарадка Васілішкі Шчучынскага раёна Ірэна Барысевіч, галоўны мастак Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі Аляксандр Касцючэнка, загадчык кафедры аграбізнесу Беларускай дзяржаўнай сельгасакадэміі Макс Фрэйдзін, пазаштатны карэспандэнт рэдакцыі газеты "Рэспубліка", член прэзідыума Рэспубліканскага савета Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў Міхаіл Шыманскі, а таксама артысты беларускіх тэатраў.

    Артысту, вядучаму майстру сцэны Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа Валянціну Салаўёву прысвоена ганаровае званне заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь.

    Ганаровае званне "Заслужаны настаўнік Рэспублікі Беларусь" прысвоена настаўніку біялогіі гімназіі № 1 г.п.Карэлічы Ганне Шклярж.

    Генеральнаму дырэктару ААТ "Амкадор" Валерыю Кандратчыку прысвоена ганаровае званне "Заслужаны работнік прамысловасці Рэспублікі Беларусь".

    Ганаровае званне заслужанага майстра спорту Рэспублікі Беларусь прысвоена спартсмену-інструктару нацыянальнай каманды Беларусі па боксе Сяргею Карнееву.

    За шматгадовую плённую працу, значны асабісты ўклад у развіццё фізічнай культуры і спорту, патрыятычнае выхаванне моладзі работнікам рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб'яднання "Добраахвотнае таварыства садзейнічання арміі, авіяцыі і флоту Рэспублікі Беларусь" аб'яўлена Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.