Аляксандр Лукашэнка ўручыў дзяржаўныя узнагароды
У гэтым пяцігоддзі ў Беларусі важнейшы прыярытэт – інавацыі, заявіў 1 кастрычніка Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка на цырымоніі ўручэння дзяржаўных узнагарод.
"Высокія званні, ордэны і медалі – дастойная ацэнка вашай працы, гордасць для родных, блізкіх і тых, хто працуе побач з вамі. Вы дабіліся выдатных поспехаў, заслужылі павагу і прызнанне як сапраўдныя прафесіяналы і майстры сваёй справы", – падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка, звяртаючыся да ўзнагароджаных.
Прэзідэнт адзначыў: "Заўтрашні дзень Беларусі ў руках ініцыятыўных і мэтанакіраваных людзей, тых, хто хоча зрабіць жыццё лепшым і гатоў прыкласці для гэтага ўсе намаганні. Стараннасць і плённая праца заўсёды ўзнагароджваюцца. І сённяшняя наша цырымонія – яшчэ адно пацвярджэнне гэтага".
Сярод узнагароджаных – прадстаўнікі вытворчага сектара. Аляксандр Лукашэнка асабліва адзначыў уклад у развіццё айчыннага прыборабудавання адкрытага акцыянернага таварыства "Пеленг", навукова-вытворчага ўнітарнага прадпрыемства "Атамтэх" і адкрытага акцыянернага таварыства "Дысплэй". Тут асвоілі выпуск канкурэнтаздольнай навукаёмістай прадукцыі, запатрабаванай не толькі ў Беларусі, але і далёка за яе межамі. Гэта прыборы для радыяцыйных вымярэнняў, оптыка-электроннае абсталяванне, авіяцыйныя маніторы.
"У гэтым пяцігоддзі важнейшы прыярытэт – інавацыі. Таму асаблівая ўвага прыкавана да вашага пошуку, рэалізацыі новых ідэй і асваення новых тэхналогій", – падкрэсліў Прэзідэнт.
Кіраўнік дзяржавы асабліва адзначыў той факт, што ў Беларусі "зрабілі стаўку на эканоміку ведаў, а яна шмат у чым ствараецца намаганнямі дальнабачных кіраўнікоў, таленавітых інжынераў, рацыяналізатараў і вынаходнікаў".
У сувязі з гэтым Прэзідэнт звярнуў увагу на поспехі работнікаў ЗАТ "Салігорскі інстытут праблем рэсурсазберажэння", дзе асвоены выпуск сучаснага горна-шахтавага абсталявання. У аснову яго вытворчасці пакладзены вынаходствы і самыя перадавыя распрацоўкі, іх укараненне прыносіць відавочны эканамічны эфект.
Сярод узнагароджаных сёння былі і ваеннаслужачыя. "Ахова Айчыны ва ўсе часы лічылася ганаровай місіяй. І ў нашы дні вы карыстаецеся заслужанай павагай і даверам грамадства, і людзі на вас спадзяюцца, – адзначыў Аляксандр Лукашэнка. – Мы ганарымся тым, што, захоўваючы традыцыі, завешчаныя нам героямі мінулага, пастаянна ўдасканальваем тэхнічнае аснашчэнне Узброеных Сіл і падрыхтоўку асабовага складу. Вы прысвяцілі сябе служэнню Айчыне, ахове міру і спакою грамадзян. Прыміце словы ўдзячнасці за вашу самаадданасць, мужнасць і вернасць абавязку".
Кіраўнік дзяржавы ўзнагародзіў таксама групу спартсменаў і трэнераў: "Многія з вас заваявалі для сваёй краіны спартыўныя ўзнагароды на спаборніцтвах самага высокага ўзроўню або выхавалі чэмпіёнаў, на рахунку якіх нямала рэкордаў".
Высокімі званнямі і дзяржаўнымі ўзнагародамі адзначаны шэраг дзеячаў мастацтва. Аляксандр Лукашэнка адзначыў: "У гэты няпросты час выключна важна, каб мастацтва стымулявала да дабра і стварэння, сцвярджала маральныя каштоўнасці і пры гэтым ярка, праўдзіва расказвала аб сучасніках".
Сярод узнагароджаных сёння былі прадстаўнікі самых розных прафесій. Звяртаючыся да іх, Прэзідэнт адзначыў: "Вашы дасягненні дэманструюць поспехі ў вельмі важных сферах жыцця беларускага грамадства. Яны сімвалізуюць тое, чаго краіна дабілася за апошнія гады ў галіне прамысловасці і развіцця тэхналогій, спорту і мастацтва. Вашы веды, вопыт і майстэрства служаць Беларусі і яе народу. Вы даказваеце, што любыя здзяйсненні нам пад сілу і разам мы можам вырашаць самыя складаныя задачы".