Аляксандр Лукашэнка ўдастоіў дзяржаўных узнагарод дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў


    За плённую і добрасумленную працу, актыўную дзяржаўную і грамадскую дзейнасць, значны асабісты ўклад у развіццё заканадаўства, парламентарызму і міжпарламенцкага супрацоўніцтва Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь удастоіў дзяржаўных узнагарод дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу IV склікання і работнікаў Сакратарыята ніжняй палаты Парламента. Адпаведны Указ Аляксандр Лукашэнка падпісаў 8 кастрычніка.

    Ордэнам Айчыны II ступені ўзнагароджаны Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Уладзімір Андрэйчанка.

    Ордэна Пашаны ўдастоены старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па дзяржаўнаму будаўніцтву, мясцоваму самакіраванню і рэгламенту Васіль Байкоў і намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры, навуцы і навукова-тэхнічнаму прагрэсу Мікалай Казак.

    Медалём "За працоўныя заслугі" адзначаны намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па нацыянальнай бяспецы Уладзімір Васіленка, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па праблемах чарнобыльскай катастрофы, экалогіі і прыродакарыстанню Ларыса Вершаловіч, намеснік начальніка галоўнага экспертна-прававога ўпраўлення Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў Іна Заяц. Гэтай узнагароды таксама ўдастоены начальнік упраўлення інфармацыйных тэхналогій Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў Іван Кляцкоў, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па заканадаўству і судова-прававых пытаннях Валянціна Лукашонак, загадчыца аддзела па забеспячэнню дзейнасці Пастаяннай камісіі па ахове здароўя, фізічнай культуры, справах сям'і і моладзі Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў Наталля Рэўт, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па ахове здароўя, фізічнай культуры, справах сям'і і моладзі Ніна Федарук, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры, навуцы і навукова-тэхнічнаму прагрэсу Галіна Юргелевіч.

    Ганаровае званне "Заслужаны работнік транспарту Рэспублікі Беларусь" прысвоена намесніку старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па прамысловасці, паліўна-энергетычнаму комплексу, транспарту, сувязі і прадпрымальніцтву Уладзіміру Жарэлу.