Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з Паслом Казахстана ў Беларусі Анатолем Смірновым

    Беларусь і Казахстан актыўна выбудоўваюць узаемаадносіны ў інтэграцыйных аб'яднаннях. Гэта адзначыў Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Казахстан у Рэспубліцы Беларусь Анатолем Смірновым, які завяршае сваю дыпламатычную місію ў нашай краіне.

    "Беларусь і Казахстан знаходзяцца ў самым блізкім інтэграцыйным эканамічным аб'яднанні, у цесным ваенна-палітычным аб'яднанні", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

    Кіраўнік дзяржавы выказаў словы вялікай удзячнасці паслу Казахстана за яго істотны ўклад у развіццё беларуска-казахстанскага ўзаемадзеяння.

    Аляксандр Лукашэнка выказаў перакананасць, што Пасол павінен паляпшаць адносіны паміж дзяржавамі і ва ўсёй палітры ўзаемаадносін знаходзіць лепшае, бачыць тыя праблемы, якія трэба вырашаць, але, на жаль, гэта не заўсёды так.

    Анатоль Смірноў адзначыў, што Беларусь і Казахстан, нягледзячы на сусветны крызіс, значна рушылі наперад па ўсіх напрамках, асабліва ў гандлёва-эканамічнай сферы. Дыпламат падкрэсліў, што Казахстан будзе развіваць узаемавыгаднае супрацоўніцтва, нарошчваць гандлёва-эканамічнае ўзаемадзеянне з Беларуссю.

    Па аб'ёме беларускага экспарту Казахстан з'яўляецца трэцім па значнасці партнёрам Рэспублікі Беларусь сярод краін СНД. Беларусь разглядае Казахстан у якасці апорнай пляцоўкі для нарошчвання беларускага экспарту ў рэгіён Цэнтральнай Азіі.